“З дабрынёю ў сэрцы”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дабрачынная сустрэча пад такой назвай прайшла ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў гарадскога пасёлка Казлоўшчына.

Канцэртную праграму для насельнікаў аддзялення падрыхтавалі работнікі Казлоўшчынскага дома культуры, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”, удзельнікі раённай арганізацы ГА “БелТІЗ”.

Цёплымі словамі прысутных павітала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, пажадала здароўя і аптымізму, доўгіх гадоў жыцця, шчырых адносінаў.

Цікавай праграмай і музычнымі нумарамі прысутных парадавалі Дзмітрый Міскевіч, Марына Герасімовіч, Зоя Калодзіч, Марына Міхалоўская. Душэўныя песні насельнікам аддзялення дарылі Віталь Крэйдзіч і Алег Бяляк, які ў тым ліку выканаў песню ўласнага сачынення. Нотку гумару ў праграму сустрэчы дадала валанцёр раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Гэля Красоцкая. Яна прачытала байкі.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *