У моладзевага парламента – новы састаў

Грамадства Свежыя навіны

10 лістапада на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў VII склікання.

Ва ўстановах адукацыі былі арганізаваны ўчасткі для галасавання і працавалі выбарчыя камісіі з ліку педагогаў і навучэнцаў. Кандыдатаў у юныя парламентарыі вылучалі ў чатырох акругах – Дзятлаўскай, Казлоўшчынскай, Новаяльнянскай, Гезгалаўскай.

Ужо адбыўся падлік галасоў.

Аб выніках выбараў расказала каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка:

– У састаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў VII склікання выбраны 22 навучэнцы 9-10 класаў раёна.

Гэта Валерыя Данільчык, Мацвей Глускі, Анастасія Мілейка, Таццяна Дзедава, Валерыя Наркевіч, Мілана Кавальчук, Станіслаў Якаўчык, Кацярына Роўба, Аляксандра Савань, Ксенія Шастала, Марыя Жых, Аляксандра Якшук, Дар’я Піваварчык, Вікторыя Сямашка, Злата Гуз, Валерыя Юргілевіч, Дзіяна Штэйзель, Паліна Іканаска, Юстына Скрундзь, Аляксей Якаўлеў, Анастасія Кулік, Арцём Глушкевіч.

З іх 8 самых актыўных, якія набралі большасць галасоў, будуць балаціравацца ў састаў вучнёўскай палаты моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Гэта дзятлаўчане Валерыя Данільчык, Анастасія Мілейка, Таццяна Дзедава, Станіслаў Якаўчык, Кацярына Роўба, а таксама Злата Гуз з Гезгалаў, Аляксей Якаўлеў з Казлоўшчыны, Аляксандра Якшук з Наваельні. Выбары абласных моладзевых парламентарыяў пройдуць 17 лістапада.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga