Што абмяркоўвалі замяшчальныя бацькі?

Грамадства Свежыя навіны

Тэрыторыя дзяцінства.

Аб бацькоўска-дзіцячых адносінах у замяшчальных сем’ях, псіхолага-педагагічных асновах эфектыўнага ўзаемадзеяння дарослых з прыёмнымі дзецьмі ішла размова на сустрэчы метадычнага аб’яднання прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, апекуноў, якая адбылася ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава.

– Сям’я для дзіцяці – цэлы Сусвет, дзе яно жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, ненавідзець, радавацца, спачуваць. Пры выхаванні прыёмных дзяцей замяшчальныя сем’і нярэдка сутыкаюцца з радам праблем, – задала тон размове сацыяльны педагог установы Кацярына Лазовік.

Яна агучыла галоўныя праблемы бацькоўска-дзіцячых адносінаў у прыёмных сем’ях, расказала аб тыпах сямейнага выхавання, тэхніках эфектыўнага ўзаемадзеяння з прыёмнымі дзецьмі.

Запрошаная ў якасці кансультанта псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Макоўская больш падрабязна спынілася па пытаннях суправаджэння і падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пры іх уладкаванні ў жыцці і прафесійнай дзейнасці. Яна падрабязна разабрала алгарытм сацыяльнай падтрымкі маладых людзей 18-23 гадоў, якія маюць права на дапамогу дзяржавы як сіроты і дзеці без апекі бацькоў.

Самымі злабадзённымі і абмяркоўваемымі пытаннямі пасяджэння сталі, як эфектыўна ўзаемадзейнічаць з прыёмнымі дзецьмі, каб сфарміраваць у іх самадысцыпліну. Многія замяшчальныя бацькі адзначылі, што на фоне спакойнага і беспраблемнага працэсу выхавання ў сям’і ў нейкі момант прыёмныя дзеці пачынаюць здзіўляць няправільнымі ўчынкамі, матывы якіх складана зразумець, калі вы не спецыяліст.

Педагог-псіхолаг Ілья Касцюк даў прысутным рэкамендацыі па іх пытаннях, патлумачыў, як развіваць у дзяцей самадысцыпліну.

Практычная частка сустрэчы была прысвечана выкарыстанню інфармацыйных гаджэтаў у адукацыйна-выхаваўчым працэсе. Бацькі самі паспрабавалі выкарыстоўваць смартфон пры падрыхтоўцы дамашняй работы, калі неабходна праз QR-код перайсці на дадатковае заданне і зрабіць яго анлайн, даведаліся пра магчымасці YouTube і негатыўным уплыве TikTok, ацаніла сервісы Google.

У канцы мерапрыемства спецыялісты цэнтра ўручылі прысутным прэс-рэлізы “Нацыянальны цэнтр усынаўлення інфармуе …” (“Піраміда патрэбаў”, “Творчае мысленне. Як развіваць крэатыўнасць”) са спасылкамі і QR-кодамі для хуткага і зручнага пераходу на афіцыйны сайт Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення з мабільнага тэлефона.

Кацярына ГУБКО,
сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga