Калі вы сутыкнуліся з праблемамі пры выхаванні дзяцей ці вам патрэбна якаснае і прафесійнае рашэнне няпростай жыццёвай сітуацыі, педагогі-псіхолагі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прапануюць вам магчымасць атрымаць кансультацыю і падтрымку па тэлефоне даверу.
Яго нумар 6-02-95.
Што вас чакае, калі патэлефануеце?
Кваліфікаваная дапамога, камфорт і ўпэўненасць ад прафесійнай кансультацыі дыпламаваных псіхолагаў.
Дзякуючы вопыту спецыялістаў, іх глыбокаму разуменню цяжкасцяў у выхаванні дзяцей, ад іх вы зможаце атрымаць эфектыўныя рашэнні.
Паслуга зручная і даступная. Вы зможаце вырашыць свае праблемы незалежна ад месца і часу. Зрабіць гэта можна найбольш спрыяльным для вас спосабам: праз тэлефонную размову, відэазванок ці нават тэкставыя паведамленні.
Пры гэтым важна ведаць, што ананімнасць і канфідэнцыяльнасць вашай інфармацыі гарантуецца.
Падобны спосаб кансультацый са спецыялістамі дапамагае сэканоміць час і грошы. Не давядзецца наведваць псіхалагічную клініку або асабістыя размовы ў офісе спецыяліста: якасную бясплатную, зразумелую псіхалагічную дапамогу цяпер можна атрымліваць дома.
Бацькоўства – гэта важны і цудоўны этап жыцця, таму спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра закліканы дапамагчы ўсім жадаючым жыхарам раёна атрымаць максімальнае задавальненне ад гэтага перыяду.
Звяртайцеся да нас і атрымлівайце карысную і эфектыўную кансультатыўна-псіхалагічную дапамогу па тэлефоне даверу. Побач з намі станьце лепшымі бацькамі для сваіх дзяцей!
Таксама варта ведаць, што на Гродзеншчыне працуе абласная служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі. Яе тэлефон даверу 170.
У Беларусі функцыянуе і рэспубліканская тэлефонная гарачая лінія па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11.
Ілья КАСЦЮК,
педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga