Які выхаваўчы і творчы патэнцыял урокаў мастацтва?

Галоўнае Грамадства

24 кастрычніка ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў абласны семінар для метадыстаў раённых вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць выкладанне вучэбнага прадмета “Мастацтва. Айчынная і сусветная мастацкая культура” і кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў.

Мерапрыемства было скіравана на актуалізацыю і ўдасканаленне ведаў настаўнікаў-прадметнікаў па фарміраванні ў навучэнцаў асобасных, міжпрадметных і прадметных кампетэнцый.

Эфектыўны педагагічны вопыт удзельнікам семінара прадставілі настаўнікі Дзятлаўскага раёна, працавалі выставы творчых работ і метадычных напрацовак.

– Семінар нездарма “трапіў” на Дзятлаўшчыну”, – адзначыла метадыст Цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава. – Тут ёсць нямала вопытных педагогаў, на ўроках і майстар-класах у якіх пабываем, таксама даведаемся, як у працэсе навучання выкарыстоўваецца патэнцыял гімназічнага музея.

На дзятлаўскай зямлі ўдзельнікаў сустрэчы гасцінна павіталі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская і дырэктар гімназіі № 1 горада Дзятлава Вераніка Фабішэўская, а ноткі добрага настрою і пазітыўны тон рабоце семінара задала творчая візітоўка ад гімназістаў.

Аб дзейнасці раённага вучэбна-метадычнага кабінета па павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў расказала яго загадчыца Таццяна Кулеш.

На пытаннях фарміравання мастацка-эстэтычнай адукаванасці навучэнцаў на ўроках мастацтва і ў пазаўрочнай дзейнасці спынілася старшы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы, метадыст аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вольга Пішчык.

У час практычнай часткі свой вопыт калегам прадставілі педагогі Дзятлаўшчыны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga