Ведае ўчастковы. Дарослым можна не ўсё

Важнае Здарэнні і бяспека

Нядаўна бабруйскія аператыўнікі выявілі 62-гадовую гараджанку, якая па месцы жыхарства арганізавала порнастудыю.

Што пагражае такім аматарам вытворчасці “клубнічкі”?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віктар Лазута:

– Гэта гісторыя з пенсіянеркай, зразумела, уражвае. У якасці акцёраў для здымкі інтымных відэа жанчына прыцягвала знаёмых, у працэсе ўдзельнічала і сама. Кантэнт распаўсюджвала праз тэматычны сайт. Дома ў фігуранткі выяўлена камп’ютарная тэхніка, фота- і відэаапаратура, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў. Раней затрыманая прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за занятак прастытуцыяй.

Пры гэтым адзначу, што за выраб парнаграфіі пакаранне стражэйшае –адказнасць першапачаткова прадугледжана крымінальная, і калі фота, відэа ці іншыя адкрытыя матэрыялы прадаюцца за грошы, суд можа прызначыць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Ірына КАМАРОВА

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga