Уладзімір Сіняк: “Спадзяёмся, Польшча памяняе сваю палітыку”

Важнае Улада

15 кастрычніка ў Польшчы прайшлі парламенцкія выбары.

Падзяліцца думкамі наконт унутрыпалітычнай сітуацыі ў суседняй краіне мы папрасілі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сіняка.

– Мяркуючы па выніках выбараў у парламент, якія прайшлі ў Польшчы, можна сказаць, што польскім народам тая палітыка, якая праводзілася правячай партыяй “Права і справядлівасць” Яраслава Качыньскага не атрымала даверу, нават улічваючы тое, што больш за 35 % грамадзян прагаласавалі за гэту партыю.

Згодна з такімі вынікамі галасавання “Права і справядлівасць” упершыню за апошнія 8 гадоў страчвае сваё лідарства ў парламенце, таму што апазіцыйныя партыі, у састаў якіх уваходзяць “Грамадзянская кааліцыя”, “Трэці шлях” і “Левыя” ў суме набралі 54 % галасоў і атрымалі 248 мандатаў у парламенце Польшчы, які налічвае 460 дэпутатаў. Партыі Качыньскага застаецца 194 мандаты.

Наперадзе Польшчу чакаюць выбары новага прэм’ер-міністра і кабінета міністраў. Мы, беларусы, з упэўненасцю і надзеяй думаем, што той кабінет міністраў, які прыйдзе да ўлады ў Польшчы, памяняе сваю стратэгію і палітыку ў дачыненні да суседніх краінаў, у тым ліку да Беларусі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga