На пленуме Дзятлаўскага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі была абрана новы лідар грамадскай структуры.
Ёю стала Тамара Канстанцінаўна Юранкова.
Нарадзілася Тамара Канстанцінаўна ў 1966 годзе ў вёсцы Старына Дзятлаўскага раёна. У 1988 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці “гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства”. Пасля вучобы ва ўніверсітэце вярнулася ў родны раён на першае працоўнае месца – настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Хвінявіцкай сярэдняй школы. З 1990 па 2000 год Тамара Юранкова была інструктарам-метадыстам, кіраўніком гурткоў базы юных турыстаў Дзятлаўскага раёна. З сакавіка 2000 года яна ўзначаліла раённы цэнтр турызму і краязнаўства, якому аддала больш за 20 гадоў жыцця. Пасля рэарганізацыі цэнтра з 2021 года да цяперашняга часу працавала выхавальніцай ва ўстановах адукацыі горада Дзятлава.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga