У аддзеле ўнутраных спраў праверка боегатоўнасці

Важнае Здарэнні і бяспека

19 кастрычніка ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама дзень прайшоў насычана.

Раніцай адбылася праверка боегатоўнасці асабовага саставу да работы ў асаблівых умовах.

Па яе выніках супрацоўнікі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама адзначылі зладжанасць дзеянняў дзятлаўскіх праваахоўнікаў і гатоўнасць асабовага саставу раённага аддзела міліцыі да належнага забеспячэння грамадскага парадку і спынення дыверсійнай дзейнасці.

Затым у актавай зале аддзела ў рамках Адзінага дня інфармавання начальнік штаба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Ігар Пашкоў расказаў дзятлаўскім праваахоўнікам аб аператыўным становішчы, якое складваецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных прынцыпах і прыярытэтах у выкананні службовых абавязкаў. Спыніўся і на важнасці захавання супрацоўнікамі органаў унутраных спраў мераў асабістай бяспекі, усебаковым і поўным разглядзе заяваў і зваротаў грамадзян, забеспячэнні індывідуальнага падыходу і ўвагі да кожнага чалавека.

Рабочы дзень прадоўжыла паездка ў Новаяльнянскую сярэднюю школу, дзе адбылася сустрэча з навучэнцамі і экскурсія ў народны школьны музей “Дзеці ліхалецця”. Пасля цікавай і змястоўнай размовы аб гістарычным мінулым госці аддзячылі юных экскурсаводаў і навучэнцаў прысмакамі, памятныя падарункі былі перададзены і ў фонд школьнага музея. Дзеці ў сваю чаргу павіншавалі праваахоўнікаў з Днём бацькі і падарылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Палкоўнік міліцыі Ігар Пашкоў запэўніў юных новаяльнянцаў у тым, што іх будучыня пад надзейнай абаронай і праваахоўныя органы прыкладуць усе намаганні, каб не дапусціць у нашай краіне страшных падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама Ігар Міхайлавіч расказаў аб міліцэйскай прафесіі і перавагах навучання ва ўстановах адукацыі сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў.

Андрэй ЮШКЕВІЧ,
часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga