Старт у новае жыццё

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Сход-сустрэча па пытаннях занятасці прайшоў у папраўчай калоніі-пасяленні № 26 аграгарадка Гезгалы.

З насельнікамі калоніі сустрэлася намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік.

Яна растлумачыла асуджаным, на якое садзейнічанне ў працаўладкаванні могуць разлічваць асобы, вызваленыя з установаў крымінальна-выканаўчай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Спынілася на характэрных праблемах, з якімі яны сутыкаюцца пры вызваленні з месцаў пазбаўлення волі, расказала, як іх можна вырашыць.

У час сустрэчы 115 асуджаных былі азнаёмлены з інфармацыяй аб стане на рынку працы ў Дзятлаўскім раёне, Гродзенскай вобласці, у цэлым па краіне. Прысутныя змаглі задаць спецыялісту свае пытанні і атрымаць на іх падрабязныя адказы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga