Са святам, дарожныя будаўнікі Дзятлаўшчыны

Важнае Грамадства

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, віншаванні прымалі работнікі ДРБУ-119.

Ад кіраўніцтва раёна дарожных будаўнікоў Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Заўжды радуюся вашым поспехам, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Прыемна ездзіць па якасных дарогах, а сёлета на Дзятлаўшчыне адрамантаваны і заасфальтаваны многія іх участкі, і гэта вынікі менавіта вашых намаганняў. Вы працуеце, каб людзям жылося лепш і камфортней. Таму жадаю моцнага здароўя вам і вашым блізкім, прадпрыемству – дабрабыту і фінансавага дастатку. Жадаю, каб вы і надалей працавалі пад мірным небам Беларусі дзеля дабрабыту сваіх сем’яў, землякоў і нашай Дзятлаўшчыны, каб яна працвітала і прыгажэла. Ведайце, што наш раён развіваецца паспяхова, у тым ліку дзякуючы вашай рабоце, амаль усе паказчыкі выконваюцца, папаўняецца бюджэт, падтрымліваецца бюджэтная сфера. Са святам вас, шчасця, поспехаў!

Да пажаданняў далучыўся начальнік ДРБУ-119 Дзмітрый Мазоль:

– Паважаныя калегі, жадаю кіравацца толькі тымі дарогамі, якія вядуць да шчасця, верыць у сябе, працаваць на “ўра”. Здароўя, цярпення, вытрымкі, сілы, удачы, аптымізму вам!

Самую важкую узнагароду – Ганаровую грамату Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь – за значны асабісты ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі, шматгадовую выніковую работу Дзмітрый Мазоль уручыў майстру Паўлу Сіневічу. Ганаровымі граматамі КУП “Гроднааблбуд” адзначаны дыспетчар Лілія Бельская, машыніст аўтагрэйдара Аляксандр Карэнка.

Да прыемнай місіі далучыўся і Аляксандр Бараноўскі. Ён уручыў узнагароды ад кіраўніцтва раёна. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вадзіцель Анатоль Ярмаловіч, Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама – машыніст экскаватара Валяр’ян Рэйба і машыніст аўтагрэйдара Іван Шалесны. Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў была ўручана машыністу змяшальніка асфальтабетону Мікалаю Рафальчыку, Падзячны ліст – майстру Мікалаю Крупіцу.

Цырымонію ўзнагароджання прадоўжыла старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Лілія Бельская. Грамату Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый сёлета да свята атрымала казначэй прафкама Таццяна Пазнякова. Узнагародамі прафсаюзнай пярвічкі былі адзначаны Анатоль Калюцік, Іван Барук, Алена Яцэвіч, Анатоль Васюкевіч. Асабліва прыемна, што падарункі да прафесійнага свята ад прафкама прадпрыемства ўручаны кожнаму работніку ДРБУ-119.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: