Прамую тэлефонную лінію правёў Уладзімір Сіняк

Важнае Улада

18 кастрычніка ў раённым выканаўчым камітэце прамую тэлефонную лінію для жыхароў Дзятлаўшчыны правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк.

За дзве гадзіны Уладзіміру Аляксандравічу паступілі 3 тэлефонныя званкі.

Жыхар райцэнтра звярнуўся да дэпутата з просьбай аб добраўпарадкаванні вуліцы Францыска Скарыны. Ці будзе выканана просьба дзятлаўчаніна, Уладзімір Сіняк пацікавіўся ў намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка. Як стала вядома, праблема знаходзіцца на кантролі ў раённым выканаўчым камітэце, і работы на гэтым участку вяліся сіламі РУП ЖКГ: ужо высыпаны ніжні слой дарожнага пакрыцця вуліцы, а ў наступным годзе яе плануецца ўключыць як грунтавую ў рэспубліканскую праграму добраўпарадкавання дарожна-транспартнай сеткі і правесці тут канчатковую высыпку гравійна-пясчанай сумессю.

Наступнага заяўніка з вёскі Сачыўляны хвалявалі праблемы ў рабоце мясцовай каналізацыйна-помпавай станцыі. Па тлумачэнні на гэты конт дэпутат звярнуўся да дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіля Пецюка, які зазначыў, што аб’ект сапраўды знаходзіцца на балансе камунгаса і паабяцаў узяць пытанне на кантроль.

Трэці званок зноў паступіў з горада Дзятлава. Тычыўся ён рамонту лазнева-аздараўленчага комплексу райцэнтра. Тлумачэнні даў Дзмітрый Баравік. Расказаў, што на рэканструкцыю гэтага аб’екта выраблена праектна-каштарысная дакументацыя, разлічаная на дзве чаргі будаўнічых работ. Раённы выканаўчы камітэт ужо накіраваў заяўку з прапановай уключыць рэканструкцыю лазнева-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве ў абласную інвестпраграму на 2024 год.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga