Новыя назначэнні

Грамадства Свежыя навіны

З 13 кастрычніка 2023 года часова выконваючым абавязкі старшыні Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта прызначаны Ігар Станіслававіч Кухарэвіч.

Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1972 года ў вёсцы Антонаўка Навагрудскага раёна, беларус, мае вышэйшую адукацыю: у 1994 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “гісторыя”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1994 годзе настаўнікам Гезгалаўскай сярэдняй школы. У 2002-2010 гадах працаваў дырэктарам Жукоўшчынскай сярэдняй школы. З 2010 па 2016 гады ўзначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. З 2016 па 2023 гады працаваў намеснікам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, курыраваў пытанні сацыяльнай сферы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga