“Мы ў мамы – малайцы!”

Грамадства

З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі праходзіць тыдзень бацькоўскай любові, у рамках яго ладзяцца мерапрыемствы розных фарматаў для розных узроставых катэгорый.

Святочнае мерапрыемства для выхаванцаў і іх бацькоў адбылося ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У госці да дзятвы і дарослых завітала мышка Мікі-Міні, ролю якой выканала педагог-арганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, яна ж кіраўнік раённага моладзевага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка.

Разам з вясёлай госцяй дзеці ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, адгадвалі загадкі, па чарзе казалі сваім матулям пяшчотныя словы, сваімі рукамі рыхтавалі для іх падарункі, дарылі святочныя паштоўкі – адным словам, сустрэча атрымалася цёплай, запамінальнай, пазітыўнай.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga