ГрадусПлюс. Пакуль не выстраліць

Важнае Здарэнні і бяспека

Надвор’е ў мінулыя выхадныя дадало ўсім беларусам стрэсу, а ратаўнікам, камунальнікам і энергетыкам – лішняй работы.

Стыхія не абышла і наш раён, паваліўшы ўнушальную колькасць дрэваў на ўзбочыны, агароджы, аўтобусныя прыпынкі. На шчасце, абышлося без трагічных сітуацый. Наступствы ўрагану былі аператыўна ліквідаваны, для гэтага ў работу ўключыліся як службы Дзятлаўшчыны, так і суседзі, такія як Навагрудскае ДЭУ-56, якое абслугоўвае аўтадарогі ў нашым раёне.

Усё было вырашана без асаблівых праблем, аднак апісаная вышэй сітуацыя навяла на пэўныя развагі: першымі пад удар стыхіі патрапілі аварыйныя дрэвы, якія можна было прыбраць крыху раней, не чакаючы, пакуль прырода сама паклапоціцца. Такія экзэмпляры яшчэ застаюцца, чакаючы гаспадарскай рукі або новай стыхіі. Нездарма ж кажуць, што калі ў першым акце на сцэне вісіць ружжо, у другім яно абавязкова выстраліць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga