Дзіцячыя мары на паперы

Важнае Грамадства

Каб дапамагчы дзецям знайсці новую сям’ю, у Беларусі актыўна развіваюцца альтэрнатыўныя формы ўладкавання непаўналетніх, такія як усынаўленне, апека, прыёмныя сем’і.

На іх папулярызацыю, а таксама на прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы сацыяльнага сіроцтва скіравана акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, якая праходзіць з 11 верасня па 15 кастрычніка.

У рамках акцыі арганізавана правядзенне конкурсу малюнкаў “Я і мая мара” для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яго ініцыятарамі з’яўляюцца галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр, Гродзенскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

На Дзятлаўшчыне свае мары малявалі 12 выхаванцаў замяшчальных сем’яў раёна і насельнікі дзіцячага сацыяльнага прытулка. Па выніках раённага этапу лепшымі прызнаны 3 работы выхаванцаў з прыёмных сем’яў: навучэнцаў Арцёма Станкевіча з гімназіі № 1, Ульяны Фёдаравай з сярэдняй школы № 1 і Дар’і Ёрш з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

Работы-пераможцы раённага этапу конкурсу прадастаўлены ў Гродзенскі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр, а кожны з яго ўдзельнікаў атрымае дыплом і падарунак ад старшыні раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” Алены Чайкоўскай.

Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga