Цяплом душы бацькоўскай сагрэты

Грамадства Свежыя навіны

Прыемная сустрэча ў рамках тыдня бацькоўскай любові сабрала ва ўтульнай, па-асенняму ўпрыгожанай актавай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава татаў і мам, бабуляў і дзядуляў навучэнцаў.

Гасцей аб’яднала жаданне ўбачыць сваіх таленавітых дзяцей, якія з нецярпеннем і хваляваннем рыхтаваліся і хацелі павіншаваць самых дарагіх людзей з такімі важнымі і па-сапраўднаму душэўнымі святамі – Днём маці і Днём бацькі.

Нікога не змаглі пакінуць абыякавымі ігра на музычных інструментах навучэнцаў 5 “А” і 10 класа. Яшчэ больш нотак аптымізму і добрага настрою прыўнеслі гумарыстычныя сцэнкі гімназістаў з 4 і 8 класаў, а лірычныя вершы і танцавальныя нумары сталі цудоўным дадаткам да сустрэчы дзяцей і бацькоў.

Не менш прыемным момантам было ўручэнне падзячных лістоў 73 законным прадстаўнікам за дастойнае выхаванне іх дзяцей і за актыўны ўдзел у жыцці класных калектываў.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці падарылі сімвалічную часцінку свайго сэрца ў знак бясконцай любові і падзякі сваім мамам і татам.

Марына СЕРБІН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga