Час навесці парадак. Далучайцеся!

Важнае Да ведама грамадзян

Месячнік па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў пройдзе ў нашым раёне з 11 кастрычніка па 10 лістапада.

Напярэдадні зімы неабходна навесці парадак як на асобных тэрыторыях, так і на сацыяльных і вытворчых аб’ектах, у месцах агульнага карыстання, на могілках, мемарыяльных комплексах, воінскіх пахаваннях. Працоўным калектывам у час месячніка рэкамендавана займацца ўборкай і навядзеннем чысціні на замацаваных за імі тэрыторыях. Кожны гаспадар, у тым ліку жыхары шматпавярховак, здольны прыбраць участак каля свайго дома.

На працягу месяца ва ўсіх ёсць магчымасць зрабіць нашу Дзятлаўшчыну яшчэ больш чыстай і прыгожай. Далучайцеся да месячніка – навядзём парадак разам!

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga