Вандруйце чыгункай бяспечна

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Сярод злачынстваў, рэгіструемых на аб’ектах чыгуначнага транспарту, пераважаюць крадзяжы асабістай маёмасці.

Найчасцей іх учыняюць выпадковыя асобы пры зручнай магчымасці прысвоіць чужыя каштоўнасці або грамадзяне ў алкагольным ап’яненні. Іх набыткамі пераважна становяцца мабільныя тэлефоны, сумкі, грошы.

Каб засцерагчы сябе ад непрыемнасцяў, варта прытрымлівацца простых правілаў бяспекі:

– карыстацца паслугамі аўтаматычных камераў захоўвання багажа;

– едучы цягнікамі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканом класа, дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці трымаць пры сабе, не пакідаць іх без нагляду на століках і ў кішэнях верхняга адзення, чамаданы і буйныя рэчы – класці ў рундук ці на багажныя паліцы, часцей іх правяраць;

– не дэманстраваць змесціва кашалькоў каля білетных касаў, у рэстаранах і вагонах-рэстаранах;

– насцярожана адносіцца да прапановаў спадарожнікаў разам распіць спіртное або скарыстацца мабільнікам;

– пры паездках у цёмны час сутак на прыгарадных цягніках выбіраць асветленыя вагоны з пасажырамі;

– не ігнараваць забарону на распіццё ў дарозе спіртных напояў, каб не заснуць і не стаць ахвярай зламыснікаў.

Вадзім ШЧУРСКІ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga