Твой выбар – тваё жыццё

Грамадства Свежыя навіны

У дзіцячым сацыяльным прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ў рамках месячніка “Твой выбар – тваё жыццё!”, які накіраваны на прафілактыку і папярэджанне суіцыдаў у дзяцей і падлеткаў, а таксама праграмы «Клопат», накіраванай на прафілактыку правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх, прайшоў рад мерапрыемстваў па фарміраванні пазітыўных адносінаў да жыцця.

На занятку “Жыццё – галоўная каштоўнасць чалавека” выхаванцы высветлілі, якія з духоўных і матэрыяльных каштоўнасцяў з’яўляюцца найбольш значнымі і важнымі. Вызначылі, што найперш у жыцці патрэбны дабрыня, любоў, сям’я, здароўе, адукацыя, цікавая работа, верныя сябры.

Падчас размовы на тэму “Любі жыццё!” дзецям было прапанавана напісаць невялікі ліст выдуманаму равесніку, які трапіў у складаную сітуацыю, і пастарацца яму растлумачыць, якое цудоўнае жыццё. І няважна, што гэтыя лісты былі з памылкамі, важна, што дзеці вучацца цаніць жыццё.

На пытанне, які шлях ты выбераш у будучым, падлеткі адзначылі, што бачаць сябе паспяховымі людзьмі. Няхай жа збудуцца іх дзіцячыя мары!

Ларыса ШАВЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga