Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведала Мінск, дзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным форуме “Мы – беларусы!”, прысвечаным Дню народнага адзінства.
Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства і выступлення на ім Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Аксана Роўба, настаўніца біялогіі Вензавецкай сярэдняй школы:
– Сталічны форум пакінуў самыя яркія ўражанні. У пачатку мерапрыемства з прывітальным словам да прысутных звярнуўся Прэзідэнт нашай краіны. Калі Аляксандр Рыгоравіч агучваў сваю прамову, адзначыла яго ўменне гаварыць з такой упэўненасцю, шчырасцю і ад чыстага сэрца. Выступаючы на форуме, кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў значнасць для ўсіх беларусаў даты 17 верасня 1939 года. Лічу, што мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй і ўлічваць яе ўрокі, каб унесці свой уклад у развіццё нашай Радзімы. Трохгадзінная канцэртная праграма прайшла на адным дыханні. Прафесійныя артысты і беларускія калектывы прадэманстравалі сваю творчасць і пакінулі масу незабыўных эмоцый. Я па-сапраўднаму адчула адзінства беларускага народа пасля ўдзелу ў гэтай грандыёзнай падзеі. Гэта быў форум тых, хто шчыра любіць нашу краіну, ганарыцца яе дасягненнямі і хоча жыць у адзінстве, міры і згодзе.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga