Згодна з планам работы сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшоў семінар-вучоба сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, якія нядаўна заступілі на пасады.
Вывучалі нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгламентуюць і забяспечваюць дзейнасць педагагічных работнікаў у сістэме псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Звярнуліся да пытанняў ранняга выяўлення сямейнага недабрабыту, афармлення рабочай дакументацыі, на якіх спынілася загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці СПЦ Вольга Ламака. Яна расказала аб ролі ў гэтым працэсе педагога, асаблівасцях арганізацыі работы з сям’ёй, дзе гадуюцца дзеці ў сацыяльна ненадзейным становішчы.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Гарановіч акцэнтавала ўвагу на важнасці аказання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, больш падрабязна расказала аб фарміраванні псіхалагічнай культуры ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, неабходнасці правядзення мерапрыемстваў, скіраваных на ўхіленне псіхалагічнага гвалту ў адукацыйным асяроддзі і фарміраванне сацыяльна-псіхалагічнай кампетэнтнасці.
Напрыканцы спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра правялі з удзельнікамі сустрэчы практыкум па афармленні рабочай дакументацыі, неабходнай для работы сацыяльных педагогаў і педагогаў-псіхолагаў пры псіхолага-педагагічным суправаджэнні дзяцей.
Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga