Баявым памочнікам КПЗБ стаў Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). У студзені 1924 г. у Вільні адбылася першая нелегальная камсамольская канферэнцыя, якая прыняла пастанову абстварэнні КСМЗБ. ЦК КСМЗБ разгарнуў энергічную арганізатарскую і агітацыйную дзейнасць, стварыў акруговы і раённыя камітэты камсамола.
Ячэйкі КСМЗБ дзейнічалі ў Казлоўшчыне, Наваельні, Погірах, Засецці, Краглях, Баравіках, Гірычах, Ліжэйках, Ахонаве, крыху пазней — у Зачэпічах, Талкунах, Змяёўцах, Лявонавічах, Скрэндзевічах і інш. вёсках.
У 1929 г. начальнік Слонімскай турмы па загаду пракурора перасылае ў Гродзенскую турму, як больш надзейнае месца зняволення, 16-гадовага сакратаар камсамольскай ячэйкі ў Казлоўшчыне Юрку Тарасюкаі 15-гадовага камсамольца– паэта Валянціна Таўлая. У пачатку 30-х гадоў адбыліся групавыя судовыя працэсы над камсамольцамі Казлоўшчыны, Погіраў, Наваельні, Талкуноў. За краты на доўгія гады трапілі Віктар і Анатоль Мазалі, Уладзімір Лябецкі, Алена Аблажэй.
Многа страху і клопату панам прычынілі зачэпіцкія камсамольцы: напярэдадні 1 Мая яны вывесілі тры чырвоныя сцягі ў Нагародавічах, а ноччу перад Вялікаднём непрыкметна ў кошыкі са «свянцоным» паклалі лістоўкі.
Не раз перад рэвалюцыйнымі святамі вывешвалі чырвоныя транспаранты на царкве ў Наваельні, на чыгуначнай станцыі, на прыдарожных дрэвах і слупах каля Дзятлава, Казлоўшчыны. Чырвоныя сцягі луналі нават над паліцэйскімі ўчасткамі ў Накрышках і Ахонаве.
Моладзь в. Засецце змайстравала дэтэктарны радыёпрыёмнік і слухала перадачы з Мінска. А каб паслухаць Маскву, засецкія камсамольцы на чале з Б. Ленкам, А. Жыбко, А. Крывапустам сярод жыхароў сабралі грошы і купілі радыёпрыёмнік. Цяпер ён знаходзіцца ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Юныя патрыёты ладзілі вечарынкі, развучвалі савецкія і рэвалюцыйныя песні, вялі барацьбу за школы на роднай мове, прапагандавалі ідэі рэвалюцыі.
На вечарынках спявалі і свае, складзеныя мясцовымі паэтамі песні. Вершы-песні складалі таленавітыя сялянскія хлопцы Іван Івашэвіч, Аляксандр Лебедзеў, Іван Пышко, Аляксандр Бяленка.
У 1925 г. стварылася легальная масавая арганізацыя — Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ). У праграме Грамады, абнародаванай вясной 1926 г., былі выстаўлены рэвалюцыйныя патрабаванні, якія задавальнялі інтарэсы працоўных мас: уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, улада рабочых і сялян, канфіскацыя памешчыцкай зямлі і раздзел яе без выкупу паміж сялянамі, адкрыццё беларускіх школ. Праграма Грамады знайшла гарачы водгукі шырокую падтрымку. Пачалі ўзнікаць шматлікія гурткі БСРГ.
Адным з іх арганізатараў быў ураджэнец Казлоўшчыны Павел Уладзіміравіч Якубчык. Ён успамінаў: «Уся Дзятлаўшчына была пакрыта гурткамі Грамады. На 15 студзеня 1927 г. з 64 вёсак Казлоўшчынскай воласці 40 мелі гурткі Грамады, якія аб’ядналі 2000 членаў».
За паўтара года свайго існавання БСРГ стала масавай сялянскай арганізацыяй і налічвала ў сваіх радах звыш 100 тыс. Членаў. Напалоханы ростам гэтай грознай сілы ўрад Пілсудскага ў студзені 1927 г. разграміў Грамаду, кінуў у турмы многіх яе кіраўнікоў і актывістаў. Працэс над БСРГ пачаўся ў Вілёнскім акруговым судзе 23 лютага 1928 г. На лаве падсудных сядзелі 56 чалавек — кіраўнікі БСРГ Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пятро Мятла, Павел Валошын. Разам з імі быў ПавелУладзіміравіч Якубчык з Казлоўшчыны.
Пасля разгрому Грамады і арышту Браніслава Тарашкевіча адной з цэнтральных фігур нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі стаў наш зямляк Ігнат Сымонавіч Дварчанін, доктар філасофіі, літаратуразнавец. У 1928 г.
І.C.Дварчаніна выбраліпаслом польскага сейма ад Навагрудскай акругі. I. Дварчанін разам з дэпутатамі сейма Я.Гаўрылікам, П.Крынчыкам, Ф. Валынцом, I. Грэцкім стварыў у сейме легальную Беларускую дэпутацкую фракцыю барацьбы за інтарэсы сялян і рабочых пад назвай «Змаганне» (Дварчанін быў намеснікам старшыні гэтай арганізацыі). Фракцыя працягвала справу Грамады: выкрывала антынародную внешнюю і ўнутраную палітыку буржуазнай Полыпчы, абараняла сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўных Заходняй Беларусі.
1 мая 1929 г. І.Дварчанін ішоў на чале нелегальнай Віленскай дэманстрацыі. На Нямецкай вуліцы адбылася сутычка з паліцыяй і шпікамі. У вышку адзін рабочы быў забіты, многія паранены, у тым ліку Дварчанін.
Ігнат Дварчанін абараняў інтарэсы працоўных мужна і самаахвярна. Яго палымяныя прамовы на сходах і мітынгах слухалі ў Вільні, Пінску, Алек- шыцах, Слоніме, Навагрудку, Дзятлаве, у многіх іншых гарадах і вёсках. Будучы паслом сейма, Ігнат Дварчанін часта наведваў Дзятлаўшчыну, сваю родную вёску Погіры.
(Працяг будзе)
Па матэрыялах кнігі “Памяць.Дзятлаўскі раён”
Падрыхтаваны установай культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga