Стань прыкметным!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Наезды на пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў адбываюцца і летам, і зімой.

Аднак увосень яны здараюцца часцей, бо ідуць дажджы, раніцай утвараецца туман, скарачаецца светлавы дзень.

Многія людзі не носяць неабходныя элементы, якія свецяцца ў цемры, бо памылкова лічаць, што дзякуючы ўключаным фарам вадзіцелі іх бачаць. Яны не задумваюцца аб тым, што з надыходам цемнаты пагаршаецца бачнасць дарогі і навакольных аб’ектаў, а іх адзенне можа быць цёмнае і злівацца з фонам.

Пешаход павінен рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочыне. Калі названых элементаў дарогі няма або рух па іх немагчымы, пешаход можа ісці па краі праезнай часткі так, каб транспартныя сродкі ехалі яму насустрач. Пры руху па краі дарогі ў цёмны час пешаход павінен абазначыць сябе светлавымі элементамі.

Усім веласіпедыстам і возчыкам неабходна выконваць патрабаванні бяспечнай язды. Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па спецыяльнай дарожцы. Пры яе адсутнасці – па абочыне або тратуары, не ствараючы перашкодаў для бяспечнага руху пешаходаў. Калі названыя элементы дарогі адсутнічаюць або рух па іх немагчымы, веласіпедысты могуць ехаць па праезнай частцы ў адзін рад не далей за адзін метр ад яе правага краю.

Возчыкам і коннікам дазваляецца рухацца па праезнай частцы толькі ў адзін рад на адлегласці не далей аднаго метра ад правага краю дарогі. Аднак ім забараняецца вадзіць жывёл па дарогах агульнага карыстання з удасканаленым пакрыццём па-за населенымі пунктамі.

Пры руху па дарозе ў цёмны час або пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе ці гужавым транспартным сродку павінны быць уключаны: спераду – фара або ліхтар, якія выпраменьваюць белае святло, ззаду – ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім веласіпедыстам і возчыкам набываць яркія камізэлькі з устаўкамі, якія свецяцца ў цемры і паляпшаюць бачнасць.

Пешаходы, веласіпедысты, возчыкі, якія парушылі Правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з выплатай штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Калі парушэнне было здзейснена ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, алкагольных напіткаў, псіхатропных, таксічных, іншых адурманьваючых рэчываў, іх аналагаў, а калі парушальнік адмовіўся ад праходжання праверкi па вызначэнні стану ап’янення – памер штрафу будзе складаць ад трох да пяці базавых велічынь.

Андрэй КЛІМОВІЧ,
дзяржаўтаінспектар МА ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup