Уручэнне партыйных білетаў членам раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” адбылося ў рамках акцыі “Беларусь адзіная” напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.
Землякоў з важнай падзеяй павіншавала старшыня раённага аддзялення партыі Марына Лашкоўская, пажадаўшы ўсім поспехаў у грамадскай дзейнасці і вырашэнні пастаўленых перад мясцовым партыйным аддзяленнем задач.
– Здароўя, новых дасягненняў і палітычнай актыўнасці. Быць членам партыі “Белая Русь” – значыць ісці ў нагу з часам, удзельнічаць у жыцці людзей. Важна працаваць адной вялікай згуртаванай камандай. Зараз у нашым раённым аддзяленні партыі – 49 чалавек. Спадзяюся, што мы будзем “прырастаць” і ў нас усё атрымаецца. Сімвалічна, што сённяшняя ўрачыстасць праходзіць напярэдадні аднаго з галоўных дзяржаўных святаў – Дня народнага адзінства. 17 верасня – гэта не проста значная дата ў календары, а і магчымасць у адзіным парыве пайсці па вектары, які задае наш мудры лідар. Ён прыкладае вялікія намаганні для таго, каб у нашай краіне захаваліся мір і стварэнне”, – адзначыла Марына Яўгеньеўна.
Павітаў і павіншаваў аднапартыйцаў старшыня раённага Савета дэпутатаў, член партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі:
– Уступленне ў партыю – гэта рашэнне чалавека, неабыякавага да праблем іншых людзей, гатовага дапамагаць тым, хто мае патрэбу, і актыўна ўдзельнічаць у жыцці раёна і краіны. Вы маладыя, перспектыўныя, вялікія прафесіяналы і патрыёты нашай Радзімы, жадаю ўсім дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і кар’ернага росту. А ўручэнне партыйных білетаў – гэта маленькая часцінка, якая дазваляе кожнаму з нас дакрануцца да палітычнага жыцця Беларусі.
Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga