Незабыўны верасень 1939-га

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

У канцы 1930-х гадоў пагроза вайны, зыходзячая ад нацыстскай Германіі, навісла над усёй Еўропай.

Каб прадухіліць яе, патрэбны  былі сумесныя дзеянні вядучых краін Заходняй Еўропы і СССР. Савецкі Саюз  у другой палове 1930-х гадоў распачаў шэраг спроб стварыць сумесна з Велікабрытаніяй, Францыяй і ішымі заходнімі краінамі антыгітлераўскую кааліцыю. Аднак еўрапейскія краіны адмовіліся ад такога саюза, тайком імкнучыся накіраваць гітлераскую агрэсію на ўсход. Савецкі Саюз апынуўся перад выбарам: або прадоўжыць  супрацьстаянне з Германіяй, або распачаць спробы дыпламатычным шляхам адвесці ад сябе пагрозу. У такіх умовах СССР заключыў з Германіяй Дагавор аб ненападзенні, які быў падпісаны 23 жніўня ў Маскве. Да дакумента прыкладаўся сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву паміж Германіяй і Савецкім Саюзам. Згодна дакумента ў выпадку ліквідацыі Польскай дзяржавы і падзелу яго тэрыторый, у сферу ўплыву СССР трапілі ў тым ліку і землі Заходняй Беларусі.

Першага верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу — пачалася другая сусветная вайна. А 17 верасня Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу. I, не сустракаючы супраціўлення, хутка перамяшчалася на захад. Аперацыя ажыццяўлялася сіламі двух франтоў: Беларускага — пад камандаваннем камандарма другога рангу Міхаіла Пракопавіча Кавалёва і Украінскага — пад камандаваннем камандарма першага рангу Сямёна Канстанцінавіча Цімашэнкі. 17 верасня на Беластоцкім напрамку часці Чырвонай Арміі фарсіравалі р.Нёман і занялі Стаўбцы, Нясвіж, Мір, Карэлічы, Баранавічы. 18 верасня былі вызвалены Навагрудак, Дзятлава, Слонім, Ваўкавыск. Да 25 верасня Чырвоная Армія поўнасцю вызваліла Заходнюю Беларусь.

Старэйшае пакаленне памятае цёплую і сонечную раніцу 17 верасня, калі на прасторах Заходняй Беларусі, па вёсках, мястэчках і гарадах крылатай птушкай разнеслася радасная вестка аб вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі. Трывожныядні, выкліканыяхуткімпрасоўваннемфашысцкіхвойск на ўсход, змяніліся радасцю народа. Кончыўся амаль 20-гадовы цяжкі перыяд акупацыі нашага краю польскімі абшарнікамі і капіталістамі, збылася мара працоўных аб нацыянальным вызваленні і ўз’яднанні ў адзінай дзяржаве.
Польскія паны, чыноўнікі, шпікі і паліцэйскія, ашалелыя ад страху пе- рад гневам народа, уцякалі на захад. У тэты час у небе з’явіліся самалёты з чырвонымі зоркамі на крылах. Над вёскамі, палямі і дарогамі закружьіліся ў паветры лістоўкі — першыя вестуны вызвалення.

У другой палове дня 17 верасня ў Засецці, Явары, Раготне, Вензаўцы і іншых населеных пунктах былі падрыхтаваны трыумфальныя аркі для ўрачыстай сустрэчы Чырвонай Арміі. Каля арак з прывітальнымі лозунгамі сабралася амаль ўсё насельніцтва Дзятлава. Усюды гучалі рэвалюцыйныя і савецкія песні. Людзі смяяліся, плакалі ад радасці, віншавалі адзін аднаго з доўгачаканай свабодай. Увесь вечар і ўсю ноч народ не разыходзіўся: чакалі армію-вызваліцельку. 18 верасня на дарогах Дзятлаўшчыны з’явіліся перадавыя часці Чырвонай Арміі. Усюды ўзнікалі стыхійныя мітынгі, сяляне цалаваліся з байцамі, танкі і машыны былі закіданы кветкамі. Чырвоыаармейцаў сустракалі традыцыйным хлебам-соллю, частавалі яблыкамі, малаком — усім лепшым, што было ў сялянскіх гаспадарках. Гэта была радасць народа, пачуццё вялікага шчасця, усведамленне здзейсненых мар.

Мастак з Навагрудчыны сялянскі хлопец Сямён Герус быў тады яшчэ падлеткам, але назаўсёды запомніў сцэну сустрэчы Чырвонай Арміі. Тэты незабыўны момант ён адлюстраваў усваёй графічнай рабоце «Вызваленне Дзятлаўшчыны». У вераснёўскія дні 1939 г. прывітальныя вершы напісалі сялянскія паэты, ураджэнцы Дзятлаўшчыны. Падпольшчык 30-х гадоў, паэт Васіль Струмень (А. М. Лебедзеў) з Зачэпіч напісаў «Песню пра ўз’яднанне»:

Мы святкаваць заўсёды будзем

Той дзень асенні, залаты,

Калі прынеслі волю людзям3 Усходукроўныя браты.

Мы іх сустрэлі, як жаданых,

I частавалі, чым маглі.

Адзінай мэтаю з’яднаныУсе па-людску зажылі.

Незабыўны вераснёўскі дзень 1939 г. для многіх жыхароў Дзятлаўшчыны стаў днём вяртання да жыцця, днём другога нараджэння. Бо менавіта Чырвоная Армія адкрыла жалезныя дзверы турэмнай камеры і выпусціла на свабоду Вольгу і Віктара Мазалёў з Казлоўшчыны, Кастуся Тараса з Панікартаў, Івана Лабара з Харашкоў і іншых палітвязняў.

У некаторых населеных пунктах Дзятлаўшчыны яшчэ да прыходу Чырвонай Арміі ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты і ўзброеныя атрады з рабочых і сялян. Так, у Дзятлаве ўзброены атрад захапіў пошту, тэлефонны вузе л, гміну, пастарунак, раззброіў паліцэйскіх, асаднікаў.

Падпольшчыкі з Боцкавіч на чале з членам КПЗБ Фядосам Мацвеевічам Шумскім таксама дзейнічалі смела. Яны аператыўна раззброілі 40 легіянераў разам з афіцэрам, узялі іх у палон і перадалі падаспеўшай часці Чырвонай Арміі.

Чырвоная Армія прынесла заходнебеларускаму народу свабоду і новае жыццё. Дзятлаўчане ўпершыню адкрыта чыталі цяпер горкую праўду аб сваім жыцці пры панскай Полынчы ў брашуры «Заходняя Беларусь у цісках польскіх паноў», выдадзеную ў 1939 г. палітупраўленнем Беларускага фронта. Экземпляр брашуры знаходзіцца ў Дзятлаўскім дзяржаўным гсторыка-краязнаўчым музеі.

Рабочыя і сяляне атрымалі магчымасць самастойна вырашыць пытанне аб арганізацыі дзяржаўна-палітычнага ладу свайго краю. Па гэтаму пытанню ў кастрычніку 1939 года быў скліканы Народны сход Заходняй Беларусі. Дэпутатамі ў Народны сход ад Дзятлаўскага раёна былі выбраны I. I. Губко, К. А. Тарасюк, Б. Б. Малахоўскі, М. Е. Герус, Ю. М. Жамойдзік і інш.

Дэпутаты Народнага сходу аднадушна выказаліся за ўстанаўленне ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і вырашылі «прасіць Вярхоўны Савет БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР, уз’яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласці тым самым канец раз’яднанню беларускага народа».

(Працяг будзе)

Па матэрыялах кнігі “Памяць. Дзятлаўскі раён”
Падрыхтаваны установай культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: