На Дзятлаўшчыне – тысячны турыст

Свежыя навіны Спорт і турызм

З пачатку года – тысячны турыст.

Ды яшчэ так супала, што стаў ім выхаванец дзіцячага садка  № 2 горада Дзятлава Савелій Ярмаловіч, маленькі дзятлаўчанін, які прайшоў па вуліцах горада са сваёй групай, а потым выцягнуў шчаслівы пялёстак з рамонка жаданняў.

Такую акцыю  правёў сёння Дзятлаўскі турыстычны інфармацыйны цэнтр з мэтай папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу роднага  горада і раёна і да Сусветнага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасня. Маленькія ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак кніжку-размалёўку “Дзятлава – мой любімы горад” і салодкі пачастунак.

Наперадзе – новыя гарызонты і ўжо 2-тысячны турыст. Магчыма, ім стане хтосьці з вас. Падарожнічайце! Пазнавайце родную Беларусь і сваю малую радзіму!

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga