Мы адзіны народ

Важнае Хто крылы расправіў на роднай зямлі

17 верасня 1939 года– асаблівы дзень у нацыянальнай гісторыі. Новае свята  было ўведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Не можа не радаваць, што дзень 17 верасня вярнуўся ў наш айчынны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпосе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету. А месца мы занялі дастойнае і пачэснае, стаўшы адной з самых міралюбівых краін на планеце Зямля.

І мы сёння павінны дакладна ўсведамляць, што менавіта ў 30-я гады ХХ стагоддзя  была адноўлена цэласнасць нашай Бацькаўшчыны і нашага народа. Беларусь, нягледзячы ні на што, здолела стаць самастойнай і незалежнай дзяржавай, і для нас, сучаснікаў, галоўная задача – захаваць разуменне таго, што адзінства нашай краіны з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю.

Добра, што Дзень народнага адзінства мы ўжо пачалі актыўна святкаваць. У рэспубліцы арганізоўваюцца выставы, праходзяць мерапрыемствы, навучэнцкая моладзь піша творчыя работы, даследаванні і рэфераты па дадзенай тэме. Ужо пачалася акцыя “Беларусь азіная”, якая стартавала з Маладзечна. І гэта не проста аўтапрабег аднадумцаў, якія надзвычай любяць сінявокую Беларусь. Гэта найперш яшчэ адна, чарговая кансалідацыя патрыятычных сілаў, прапаганда дасягненняў дзяржавы. Гэта свайго роду чарговы грамадска-палітычны форум. Гэта шматлікія дыскусійныя пляцоўкі, якія пачнуць працаваць напярдадні свята. Арганізоўваць многае будуць надзейныя  лідары з  грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх “Белая Русь”, Федэрацыя прафсаюзаў, ветэранскія і моладзевыя арганізацыі, Беларускі саюз жанчын.

А з Маладзечна шлях “Беларусі адзінай” накіруецца ў Бярозу, затым у Светлагорск, потым у Оршу, Ліду. Напрыканцы – пункты незабыўных сустрэч – Магілёў і сталіца Бацькаўшчыны.Вельмі важна, што акцыя “Беларусь адзіная”, якая праходзіць у нас з 2021 года,ахопіць да 17 верасня усе рэгіёны краіны.

Дзень народнага адзінства –знакавае і сімвалічнае для нас свята як і Дзень Перамогі, і Дзень Незалежнасці. Усе гэтыя святы  накіраваны на захаванне гістарычнай памяці. Я ганаруся, што я беларус. Ганаруся тым, што мы адбыліся як народ, нацыя, дзяржава.

Прыемна, што мой народ свята шануе сваю гісторыю, мы ганарымся кожнай яе старонкай. Многае мы ўпісваем самі – сваёй добрай вучобай, працай. Многа герояў загінула ў Вялікую Айчынную вайну, абараняючы  наш суверэнітэт, але новыя пакаленні прымаюць эстафету абаронцаў міру і незалежнасці. Рады ваенна-патрыятычныя клубаў, арганізацыйпапаўняемоладзь, вялікую работу праводзяць клубы ваенна-гістарычнай рэкнструкцыі. Я перакананы, што нацыя ў многім і фарміруецца дзякуючы  веданню сваёй гісторыі, мовы, культуры. А свята 17 верасня – новы пункт адліку ў станаўленні нацыянальнай свядомасці. Гэтае свята надзейна аб’яўдноўвае ўсіх тых, хто  ганарыцца сваёй Айчынай, верыць у яе дастайнае, шчаслівае заўтра.

Многія з нас зноў і зноў вяртаюцца да вывучэння нацыянальных дакументаў, архіваў, успамінаў. У нашай моладзі пастаянна расце патрэба здабыць новыя веды, пераканаўчыя аргументы, гістарычныя факты, каб потым перадаць дзецям і ўнукам гістарычную праўду. Не сакрэт: чым глыбей мы будзем ведаць свае карані, гісторыю Бацькаўшчыны, тым больш будзе ўмацоўвацца айчынная самасвядомасць.

Дзень народнага адзінства – яскравы прыклад захавання і памнажэння самой гістарычнай памяці.  Менавіта ў адзінстве народа – яго мудрасць і сіла. Свята – гэта знак глыбокай павагі і ўдзячнасці да продкаў, якія здолелі ў складаны час аб’яднаць беларускі народ.

Сёння беларусы дэманструюць свету свае лепшыя рысы – высакароднасць, мудрасць, мужнасць, вернасць і бязмежную любоў да Айчыны. А гэтае свята – пажаданне будучым пакаленням супрацьстаяць шматлікім міжнародным выклікам і пагрозам. Трэба быць пільнымі і памятаць, што свабода і незалежнасць – бясцэнны дар. Мы будавалі сваю будучыню не за чужы кошт, а дзякуючы ўласнай упартай працы.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: