Запрашаем на “Дзятлаўскую лыжню”

Важнае Спорт і турызм

13 лютага ў 10.30 на стадыёне “Колас” у Дзятлаве адбудзецца зімовае спартыўнае свята “Дзятлаўская лыжня”.

Мерапрыемства праводзіцца пад дэвізам “Стартуем разам з Прэзідэнтам па здаровы лад жыцця!”.

Да ўдзелу ў “Дзятлаўскай лыжні” запрашаюцца аматары і спартсмены, прадстаўнікі арганізацый і прадспрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Да сустрэчы на снежных стартах!

Аргкамітэт спаборніцтваў