У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.
Канстанцін Карнялюк, аўтар блога газеты “Перамога”:
– З вялікай цікавасцю паглядзеў доўгачаканую гістарычную драму “На другім беразе”. Адразу скажу, што гэтавысокаякасны гістарычны фільм. Па сваёй задуме ён мне нечым нагадаў колішні гістарычны кінафільм “Анастасія Слуцкая”, які таксама ў свой час выклікаў вялікі рэзананс у нашым грамадстве.
Бясспрэчна, гэта фільм для тых, хто любіць і паважае сваю Бацькаўшчыну, застаўся ў цяжкія хвіліны са сваім народам, не здрадзіў яму, не апынуўся на другім беразе. Лічу, што гэта кінастужка вельмі карысная для гледачоў усіх узростаў. Тут даследуецца шмат маральна-этычных праблем: боль пасля страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі, здаецца, ужо страчана назаўсёды нават апошняя надзея. Тут мы бачым і набыццё сэнсу жыцця – асабістага і нацыянальнага. Мы бачым час, калі надыходзіць любоў як да блізкага чалавека, так і да Айчыны.
“На другім беразе” вучыць нас таму, што вельмі важна захоўваць гістарычную праўду і нікому не даваць права перапісваць яе пад сябе. А нам, дарослым, вельмі важна пастаянна вучыць нашу моладзь берагчы гісторыю Бацькаўшчыны. У фільме я ўбачыў, як нашы папярэднікі змагаліся за права быць беларусамі, гаварыць на ласкавай матчынай мове, берагчы айчынную культуру.
Вельмі цудоўна, што стваральнікі фільма здолелі на пракладзе адной беларускай сям’і паказаць многае з гісторыі знаходжання заходняй часткі нашай краіны пад Польшчай. Адразу ўзгадваецца і сённяшняя жудасная польская палітыка забарон, загародж і сцен.
Гэты фільм вучыць нас, як надзейна ахоўваць сваё роднае, святое. Героі стужкі – сумленныя і самаадданыя людзі, гатовыя ісці да канца, змагацца за сваю зямлю, за сваю Радзіму.
Вельмі прыемна і тое, што выдатную карціну стварыла наша кінастудыя “Беларусьфільм”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga