Гуляем і правілы бяспекі вывучаем

Грамадства Свежыя навіны

У Гезгалаўскім дзіцячым садзе з выхаванцамі штотыдзень праводзяцца пазнавальныя гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні, віктарыны і забавы па правілах бяспечных паводзінаў.

Цікавай і карыснай для іх стала сустрэча з інспектарам Дзятлаўскага РАНС Крысцінай Камянецкай. Падчас мерапрыемства дзеці ў гульнявой форме замацавалі  правілы бяспечных паводзінаў у побыце, дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару. Выхаванцы старэйшага ўзросту з лёгкасцю адказалі на ўсе пытанні, знайшлі правільнае выйсце ў прапанаваных сітуацыях. І гэта невыпадкова, бо летам дзеці шмат часу праводзілі ў “Школе бяспекі”, куды і запрасілі госцю ў час прагулкі. Яны не толькі  расказалі, але  і паказалі, як цікава праходзяць тут “урокі” ў форме гульняў, віктарын, квэстаў, забаваў.

У канцы сустрэчы інспектар РАНС падарыла выхаванцам буклеты  і займальныя падарункі.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,

выхавальніца дашкольнай адукацыі Гезгалаўскага дзіцячага сада