Дыплом у “Перамогі”

Важнае Грамадства

14 верасня ў Доме прэсы ў горадзе Мінску адбылася прэс-канферэнцыя “Шматаблічная Беларусь. Адзінства нацый: аснова міру і стварэння”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, а таксама кіраўнікі нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў. Былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносінаў, міжкультурнага дыялога ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Рэдакцыя газеты “Перамога” ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga