Або правілаў не ведаюць, або газету не чытаюць

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Або ні тое, ні другое.

Штоквартал супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ мэтанакіравана праводзяць рэйды па “месцах для інвалідаў”. Раённая газета падключаецца да гэтых выездаў, публікуе матэрыялы пра парушальнікаў, якое пакаранне яны атрымалі. На жаль, фінансавыя выдаткі дзятлаўскіх вадзіцеляў не спыняюць, а пра маральны аспект непавагі да землякоў, якія маюць значныя праблемы са здароўем, гаварыць ужо і не прыходзіцца – за гэты год яшчэ не было ніводнага разу, каб на спецыяльным парковачным месцы для аўтамабіляў людзей з абмежаванымі магчымасцямі не стаяў “ліпавы” інвалід.

А сёння – увогуле адразу два на дзвюх паркоўках. Што ж, вучацца нашы вадзіцелі выкананню правілаў і чалавечнасці на сваіх памылках. Традыцыйныя просьбы да дзяржаўтаінспектараў не наказваць, бо “ведаю, што парушаю, але іншых месцаў свабодных не было”, не спрацавалі. Абодва вадзіцелі былі прыцягнуты да адказнасці.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga