Шчыра запрашаем!

Важнае Да ведама грамадзян

15 жніўня ў касцёле горада Дзятлава адбудзецца вялікая ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У гэты дзень у 11.45 дэлегацыю з кожнага сельгаспрадпрыемства чакаюць на падворку плябаніі, ад якога пачнецца працэсія да касцёла. У 12.00 адбудзецца найсвяцейшая ахвяра імшы свентай, якую правядзе ксёндз-біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Пасля імшы пройдзе працэсія вакол касцёла з Панам Езусам.

Наша парафія будзе адзначаць дажынкі. Будзем дзякаваць Пану Богу за хлеб і ўвесь ураджай з гэтай зямлі. Чакаем вас са снапамі, пладамі для іх блаславення і асвячэння.

Адарацыя найсвяцейшага сакрамэнту – пятніца і панядзелак (у кожнай вёсцы ёсць расклад).

Здзіслаў ПІКУЛА,
ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: