Прафарыентацыя для адпачывальнікаў “Баравічка”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На летніх канікулах упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама актывізавала інфармацыйна-ідэалагічную і выхаваўчую работу са школьнікамі.

Спецыялісты службы прадаўжаюць ладзіць з дзецьмі мерапрыемствы прафарыентацыйнай акцыі “Крок у прафесію”.

Гэтым разам з адпачывальнікамі дзіцячага аддзялення “Баравічок” філіяла санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” сустрэлася намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік. Яна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з новым лічбавым сэрвісам.

– Ён атрымаў назву, аднайменную з назвай нашай акцыі “Крок у прафесію”, і размешчаны на партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва па адрасе: https://gsz.gov.by/popr/ , – патлумачыла дзецям спецыяліст. – Зайшоўшы на платформу, можна прайсці прапанаваныя тэсты. Яны дапамогуць выявіць навыкі і рысы характару, каб зразумець, якая прафесія вам больш падыходзіць. На электронным сэрвісе прадстаўлена 30 камплектаў тэстаў, распрацаваных па 33 методыках. Яны ацэньваюць вербальныя, сацыяльна-эмацыянальныя здольнасці і ўважлівасць карыстальніка.

Тэсціраванне мае тры тыпы. Першы – прафарыентацыя: дазваляе вызначыць сферу інтарэсаў і магчымы топ прафесій у ёй. Другі – прафадбор: ступень таго, наколькі мяркуемая прафесія падыходзіць тэстуемаму. Трэці – комплекснае тэсціраванне: “намалюе партрэт” тэстуемага і дасць прапановы па прафесіях. Тэсціраванне можна прайсці як ананімна, значыць, без рэгістрацыі на партале дзяржаўнай службы занятасці, так і з увядзеннем асабістых даных. Лічбавы гід дазваляе не толькі глыбінна даследаваць здольнасці чалавека, але і пашырыць кола яго ведаў аб прафесіях, а іх у агульнадзяржаўным класіфікатары на сёння больш за 8 тысяч.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай Баравік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga