Жніво ў разгары, і аграрыі прадаўжаюць збіраць “золата” з палёў Дзятлаўшчыны ў засекі сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Працягваюцца і працоўныя спаборніцтвы, а таму з кожным днём лідараў жніва становіцца ўсё больш. На гэты раз запаветных лічбаў у тысячу тон у сваіх катэгорыях дасягнулі вадзіцелі, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа ад камбайнаў.
Новых тысячнікаў раёна павіншавалі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Яны ўручылі вадзіцелям дыпломы, грашовыя прэміі і тэматычныя вымпелы для аўтамабіляў “Пераможцу спаборніцтваў”.
Віншаванні ад прафсаюзных лідараў у гэты дзень прымалі вадзіцелі КСУП “Жукоўшчына” Анатоль Басай, які задзейнічаны на адвозцы збожжа на аўтамашыне МАЗ-555102 з прычэпам, і Аляксандр Сямашка з ААТ “Дварэц-Агра”, які возіць ураджай з палёў на МАЗ-650125.
– Няхай тысяча тон будзе не адзінай у гэтым сезоне! – пажадаў перадавікам жніва Аляксандр Дубовік.
– Каб праца спорылася і не падводзілі здароўе, тэхніка і надвор’е, – зычыў вадзіцелям-лідарам Уладзімір Казак.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga