Лета-2023

Важнае Культура і адпачынак

Хварэлі за нашых. Наведвальнікі ваенна-патрыятычнага летніка “Патрыёт” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава пабывалі ў Гродзенскім лядовым палацы, каб падтрымаць спартсменаў-цяжкаатлетаў у апошні дзень спаборніцтваў на ІІ Гульнях краін СНД.

Больш за ўсё перажывалі, канешне, за беларусаў, але сваімі апладысментамі падтрымлівалі і спартсменаў з другіх краін. Неперадаваемы запал энергіі, пазітыўныя эмоцыі, многа пазнавальнай інфармацыі, а таксама гонар за нашу краіну – такі вынік паездкі.

Мы са спортам вельмі дружым

У летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў Дзень спорту.

Для малодшага атрада была праведзена віктарына “Што я ведаю пра спорт”. Самыя таленавітыя прынялі ўдзел у конкурсе размалёвак “Свет спорту”.

Выхаванцы сярэдняга ўзросту ўдзельнічалі ў рэспубліканскім экскурсійным марафоне “Дзіцячы аўтацягнік”. Яны пабывалі на пешай экскурсіі па горадзе Дзятлаве, даведаліся гісторыю ўзнікнення шматлікіх архітэктурных збудаванняў. Самым цікавым момантам экскурсіі стала знаёмства з Дзятлаўскім аддзелам Дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнікі аддзела расказалі пра сваю работу і пазнаёмілі дзяцей са сваімі памочнікамі.

Паход на гарадскі пляж Дзятлава быў яскравым падарункам для дзяцей, так як водныя працэдуры пад летнім сонейкам прыдаюць бадзёрасці і загартоўваюць арганізм.

Выхаванцы старэйшага атрада прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні па прафілактыцы шкодных звычак “Слабое звяно”. Затым  яны паўдзельнічалі ў інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху”.

Акрамя гэтага, на працягу дня ў летніку праходзілі спаборніцтвы па розных відах спорту – кожны змог знайсці тое, што яму падабаецца.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga