Кацярына Серафіновіч: “Мы заўсёды рады сябрам”

Важнае Грамадства

У верасні ў Мінску адбудзецца першы жаночы бізнес-форум “Беларусь – Узбекістан”, ініцыятарамі якога выступіў узбекскі бок.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік дырэктара па друкаваных СМІ рэдакцыі “ЛідаМедыяКампанія” Кацярына Серафіновіч, якая прыме ўдзел у мерапрыемстве, расказала, чаго чакаюць беларускі ад сустрэчы:

– На форуме плануецца наладзіць дзелавое супрацоўніцтва паміж жанчынамі Беларусі і Узбекістана. Будуць заключаны новыя дагаворы і пагадненні, якія станоўча паўплываюць на развіццё гандлю і ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Таксама супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам ідзе ў сферах навукі, адукацыі: у Беларусі шмат студэнтаў з гэтай краіны, і іх колькасць прадаўжае павялічвацца.

Нямалаважны і культурны абмен, падтрыманне традыцый абодвух народаў, бо ў нас шмат агульнага: не так даўно мы разам уваходзілі ў састаў адной дзяржавы – Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Мы заўсёды рады сябрам: будзем супрацоўнічаць па заключаных дагаворах і падтрымліваць адзін аднаго на міжнароднай арэне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga