Кацярына Хілімончык: “Наш Прэзідэнт мудры і дальнабачны лідар”

Важнае Грамадства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў двухгадзіннае інтэрв’ю вядомай украінскай журналістцы Дзіяне Панчанцы.

Актуальная размова трапіла ў фокус і на старонкі шматлікіх сусветных сродкаў масавай інфармацыі, разабрана на цытаты, актыўна абмяркоўваецца.

Сваімі думкамі наконт выказванняў кіраўніка дзяржавы дзеляцца і лідары меркаванняў нашага раёна.

Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

– Наш Прэзідэнт мудры і дальнабачны лідар. Амаль кожнае яго выказванне падмацавана якім-небудзь палітычным прыкладам ці жыццёвым вопытам. Нездарма ў сваім Telegram-канале ўкраінская журналістка напісала, што “Лукашэнка – чалавек унікальны”.

Безумоўна, галоўным заклікам Аляксандра Лукашэнкі, адрасаваным Украіне, стала – як мага хутчэй сесці за стол перагавораў. І без папярэдніх умоваў пастарацца прыйсці да мірных пагадненняў, пакуль краіна-суседка яшчэ мае шанцы застацца цэласнай дзяржавай на карце свету. У гэтым меркаванні поўнасцю падтрымліваю нашага Прэзідэнта, бо толькі сляпы можа не заўважыць, што сёння інтарэсы Заходніх дзяржаваў і ЗША знаходзяцца не на баку Украіны. Яна і яе народ – проста інструмент у руках нядобрасумленных палітыкаў, які яны выкарыстоўваюць супраць Расіі.

Аляксандр Рыгоравіч нават даў для ўкраінцаў прагноз-перасцярогу, у якім адзначыў, што ў выпадку прадаўжэння ваенных дзеянняў і адмовы ад мірных перагавораў Украіна ў прынцыпе можа спыніць існаванне як дзяржава: “З аднаго боку – на Малдову і Прыднястроўе – адрэжа Расія. А наконт заходняй Украіны “палякі рукі паціраюць, іх падштурхоўваюць амерыканцы”. Украінцы рызыкуюць застацца з “кавалачкам тэрыторыі” і такой дзяржавы, як Украіна, больш не будзе.

Мяркую, варта прыслухацца да галоўных пасылаў нашага Прэзідэнта, бо, выказаныя некалькі гадоў і нават дзесяцігоддзяў таму, многія яго думкі сёння спраўдзіліся, тым больш, што прапаноўвае ён менавіта мірны і стваральны варыянт выхаду з “украінскага крызісу”.

Ірына СТЫРНІК
Фота з архіва рэдакцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga