Дзятлаўчане пабылі на абласным фестывалі фальклору

Важнае Культура і адпачынак

Калектывы Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.

Дзятлаўскі раён прадстаўлялі майстры аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Валянціна Гнаінская і Марына Лотыш , ганчар-кераміст Анатолій Кардаш, а таксама творчыя калектывы Новаяльнянскага дома культуры , трыа народнага ансамбля песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры.  Фальклорны калектыў вёскі Погіры Гезгалаўскага дома культуры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак) у рамках фестывалю паспяхова пацвердзіў ганаровае званне “народны”.

Па выніках удзелу ў фестывалі Аліса Дзірвук  (Новаяльнянскі дом культуры) узнагароджана Дыпломам ІІ ступені  і памятным падарункам у намінацыі “Індывідуальны выканаўца”,

аматарскае аб’яднанне “Эпатажны блюз” адзначана дыпломам за арыгінальнае адлюстраванне танцавальнай спадчыны свайго краю і памятным падарункам.

Віншуем з узнагародамі і жадаем поспехаў!

Аддзел метадычнай работы Дзятлаўскага Цэнтра культуры і народнай творчасці

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga