На Дзятлаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа.
Як расказала старшыня аб’яднання Галіна Касцюк, яна скіравана на збор школьных рэчаў для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, дзяцей-інвалідаў і тых, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Валанцёры Чырвонага Крыжа заклікаюць дзятлаўчан дапамагчы падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года. У любы дзень, акрамя выхадных і святаў, школьныя рэчы можна прыносіць у пункт збору, створаны на базе раённай арганізацыі, па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 (ЦСАН Дзятлаўскага раёна), 2-і паверх. Тэлефон для даведак 6-11-84.
Гэта можа быць новае або чыстае адпрасаванае падлеткавае і дзіцячае адзенне, абутак, канцылярскія прыналежнасці, ранцы. Усе сабраныя рэчы будуць перададзены сем’ям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga