Абласны семінар-нараду работнікаў лясной гаспадаркі прымае Дзятлаўшчына

Галоўнае Грамадства

На базе Дзятлаўскага лясгаса праходзіць семінар-нарада Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

У ім прымаюць удзел генеральны дырэктар Гродзенскага ДВЛГА Міхаіл Ігнацік, галоўны ляснічы Эдуард Лігер, галоўны інжынер Іван Пашкевіч, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы Алена Байчук, вядучы інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Кацярына Сяргейчык, дырэктары, галоўныя ляснічыя, начальнікі планава-эканамічных аддзелаў лясгасаў Гродзеншчыны.

Удзельнікі сустрэчы наведваюць базу лясгаса і рамонтную майстэрню, пункт пагрузкі на чыгуначнай станцыі “Наваельня”, пабываюць у Новаяльнянскім і Вензавецкім лясніцтвах, дрэваапрацоўчым цэху і паляўнічым комплексе ў аграгарадку Вензавец.

Яшчэ адным прыпынкам на маршруце ўдзельнікаў сустрэчы стаў мемарыял у дзятлаўскім парку – брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілы Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. Госці нашага раёна ўшанавалі памяць воінаў і мірных ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны  і ўсклалі кветкі да помніка.

(Будзе дапоўнена)

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga