Узнагароды да адметнай даты

Важнае Грамадства

У Дзятлаўскім раённым аддзеле Дэпартамента аховы МУС прайшла ўрачыстая нарада, прысвечаная 56-й гадавіне яго ўтварэння.

З гэтай датай яго асабовы састаў і работнікаў павіншаваў намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага зябеспячэння, падпалкоўнік міліцыі Генадзь Малышка.

– На супрацоўнікаў нашай службы ўскладзена выкананне адной з самых важных і неабходных для грамадзян функцый: абарона не толькі іх жыцця і здароўя, але і забеспячэнне захаванасці маёмасці. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы Гродзеншчыны дэманструюць стойкасць духу, самаадданасць, вернасць абавязку і прысязе. Упэўнены, што захоўваючы сувязь і пераемнасць пакаленняў, асабовы састаў і ў далейшым будзе памнажаць славу органаў унутраных спраў, зробіць усё магчымае для ўмацавання міру і бяспекі нашай краіны, – агучыў Генадзь Алейзавіч віншавальны адрас начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента МУС і ўручыў яго кіраўніку дзятлаўскага аддзела Сяргею Куляшу, а таксама ўручыў заслужаныя ўзнагароды супрацацоўнікам аддзела.

Падзякай начальніка Дэпартамента аховы МУС былі ўзнагароджаны загадчыца гаспадаркі групы тылавога забеспячэння аддзела Марына Гушча, начальнік падраздзялення аховы аб’екта вартавой аховы аддзела Алена Война; памятным нагрудным знакам “70 гадоў Дэпартаменту аховы МУС” адзначаны міліцыянер-вадзіцель групы затрымання ўзвода міліцыі аддзела Дзмітрый Дорда, міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі аддзела Андрэй Жэгалік, міліцыянер узвода міліцыі аддзела Аляксей Ерамейчык.

Сяргей Кулеш таксама далучыўся да віншаванняў:

– Мы жывём сёння, каб пакінуць пасля сябе добрую памяць нашчадкам. Не важна, на якіх пасадах працуем, заўсёды абавязаны быць дастойнымі нашай службы і Айчыны, – звярнуўся ён да калектыву аддзела. – Шчыра жадаю вам развіцця, росквіту, фінансавага дабрабыту, каб пастаўленыя задачы выконваліся своечасова і з поспехам, пераадольваліся ўсе перашкоды на шляху да высокіх мэтаў. Са святам!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga