У аддзеле ўнутраных спраў – новы кіраўнік

Галоўнае Улада

5 ліпеня начальнікам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама назначаны падпалкоўнік міліцыі Вадзім Шчурскі.

У гэты дзень Вадзіма Васільевіча асабоваму саставу АУС райвыканкама,  кіраўніцтву і сілавым структурам раёна прадставіў першы намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Бакач.

Новага кіраўніка павітаў, уручыў кветкі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, пажадаў яму поспехаў у службе, здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.

Былога начальніка АУС райвыканкама Аляксандра Біля, які з сённяшняга дня ўзначаліў АУС Іўеўскага райвыканкама, кіраўнік раёна адзначыў Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама.

Вадзім Шчурскі нарадзіўся ў 1980 годзе ў вёсцы Ціхаволя Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 2002 годзе ён скончыў Акадэмію МУС па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Свой працоўны шлях пачынаў участковым інспектарам міліцыі аддзялення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі АУС Бераставіцкага райвыканкама. У 2003-2004 гадах займаў тут пасаду намесніка начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі.

З 2004 па 2007 год Вадзім Васільевіч з’яўляўся намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі – начальнікам аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, а з 2007 па 2010 год – узначальваў аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Бераставіцкага райвыканкама.

У 2010-2021 гадах Вадзім Шчурскі займаў пост намесніка начальніка АУС Слонімскага райвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. З 2021 года працаваў начальнікам аддзела ўнутраных спраў Іўеўскага райвыканкама.

 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga