У аграгарадку Гезгалы на адкрытай пляцоўцы Дома культуры адбылася фальклорная этнагасцёўня “Па сцяжынках спадчыны”.
Гасцей свята “Матулінай песняй” павітаў аўтэнтычны фальклорны калектыў вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік Тамара Ступак).
Дзіцячае аматарскае аб’яднанне народных традыцый ”Спадчына” пад кіраўніцтвам Вольгі Аўсянік прадэманстравала гледачам урывак абраду “Троіца”. На працягу мерапрыемства жыхары аграгарадка пазнаёміліся з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны – абрадам “Юр’я”, змаглі прыняць удзел у майстар-класе па вырабе “юр’еўскага пояса” ад майстра Валянціны Гнаінскай, які, дарэчы, валодае магічнай сілай ад сурокаў.
Паспрабаваць сябе ў прадзенні льну на сапраўдным калаўроце дапамагла майстр аддзела традыцыйнай культуры і рамёстваў Марына Лотыш.
Акрамя гэтага, на свяце была прадстаўлена выстава “Матулін ручнік”. Ручнік вышываны нашымі бабулямі, – прадмет побыту, які быў з чалавекам ад яго нараджэння і да самай смерці, а тэхналогіі яго вырабу перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца метадычнага аддзела
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga