На крылах паэзіі і музыкі

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Святочную праграму да Дня Незалежнасці і 525-годдзя горада Дзятлава ў Цэнтры культуры і народнай творчасці прадоўжыла работа літаратурна-музычнай гасцёўні “Оды гораду прысвячаем”.

У творчы салон землякоў запрасілі вядомыя на Дзятлаўшчыне паэтэсы, цікавыя, творчыя жанчыны Раіса Лакіза і Алена Абрамчык. Разам з імі ўдзельнікі сустрэчы змаглі акунуцца ў свет паэтычнага слова і ўзнёслых мелодый, паразважаць аб важных жыццёвых тэмах і проста адпачыць душой.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: