“Мечтай! Создавай! Действуй!”

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай на моладзевай пляцоўцы “Нашчадкi.by” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў анлайн-бенефіс.

На сувязь з наведвальнікамі пляцоўкі выйшла каардынатар дзейнасці моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Ірына Мішчанка. Яна нагадала навучэнцам, што ў рамках рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета” ў цэнтры дадатковай адукацыі на працягу канікулаў працуюць тэматычныя пляцоўкі “Нашчадкi.by” і “Продвижение”, удзельнікаў якіх чакае шмат цікавай інфармацыі, гульняў, трэнінгаў і іншая карысная занятасць.

На гэты раз, каб школьнае лета праходзіла правільна, Ірына Анатольеўна заклікала сваіх юных анлайн-субяседнікаў марыць, ствараць і дзейнічаць. Дыстанцыйныя заняткі пачаліся з музычнай зарадкі “Ёсць кантакт!” і прадоўжыліся інтэлектуальнай віктарынай на кемлівасць. Затым навучэнцам праз літары іх імён было прапанавана запісаць вядучыя якасці сваіх характараў. Мазгавы штурм прадоўжылі іншыя інтэлектуальныя заданні, якія дапамаглі ўдзельнікам анлайн-бенефіса праявіць сябе і лепш пазнаёміцца з іншымі. Каб віртуальная сустрэча запомнілася, на памяць аб ёй дзеці змайстравалі арыгамі “Сонейка”, а напрыканцы адказалі на пытанні анкеты “Які ты лідар?” і даведаліся рэйтынг сваіх арганізатарскіх здольнасцяў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: