“Летні патруль” – на вадаёмах

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Каб адпачыць і выратавацца ад летняй спёкі, дзятлаўчане накіроўваюцца на пляжы, бліжэй да вады.

У рамках акцыі “Летні патруль” супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі СМІ, раённай арганізацыі АСВОД, РАУС, а таксама актывістамі ГА “БРСМ” арганізавалі рэйд па вадаёмах, каб прадухіліць узнікненне надзвычайнай сітуацыі.

У час рэйда праводзіліся гутаркі з адпачывальнікамі аб правілах паводзінаў на вадаёмах, аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, ужывання алкагольных напояў, як аказаць дапамогу пацярпеламу на вадзе.

Ратаўнікі таксама знаёмілі дзятлаўчан з рэспубліканскай акцыяй “Канікулы без дыму і агню”, нагадвалі нумары экстранных службаў і што рабіць у выпадку ўзнікнення надзвычай сітуацыі. Каб адпачынак прайшоў максімальна бяспечна, адпачывальнікам уручылі памяткі бяспекі.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: