Абараняюць эканамічныя інтарэсы

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Напярэдадні прафесійнага свята шчырыя віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай прымаў працоўны калектыў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне.

– Падатковая палітыка і работа – вельмі важныя эканамічныя элементы ў нашай краіне, – адзначыла Вольга Антонаўна. – Менавіта спецыялісты падатковых органаў адказваюць за тое, каб папоўніць нацыянальны бюджэт. За кошт гэтага ёсць магчымасць ажыццяўляць сацыяльную дзейнасць, будаваць дарогі, новае жыллё, бальніцы, установы адукацыі. Зразумела, што гэта нялёгкая праца, а таму робяць яе сапраўдныя прафесіяналы.

Вы валодаеце высокай эканамічнай і юрыдычнай кваліфікацыяй, вырашаеце вялікую колькасць пытанняў. Ад імя раённай улады жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, каб праверкі праходзілі лягчэй, рашэнні выносіліся прасцей, добразычліва і з разуменнем адносіліся плацельшчыкі. Памятайце, што вашы работа і прафесіяналізм закладваюць падатковую культуру нашага грамадства і ад кожнага з вас залежыць многае. Шчасця вам і дабрабыту!

Яшчэ адным прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у забеспячэнне кантролю за выплатай падаткаў у бюджэт раёна і ў сувязі з прафесійным святам адзначана галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Ірына Жалязоўская.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga