“Вытокі”: спартыўны квэст для дзятвы

Важнае Спорт і турызм

Слонім сёлета аказаўся сярод 6-і гарадоў, выбраных у 2023 годзе пляцоўкай для папулярнага рэспубліканскага фестывалю “Вытокі”.

17 чэрвеня на Слонімшчыне былі госці з усёй рэспублікі, у тым ліку 22 юныя навучэнцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Для юных спартсменаў на “Вытоках” адкрыўся доўгачаканы алімпійскі квэст. Ён уяўляў сабой 30 пляцовак, кожная з якіх была ўнікальная па-свойму: бокс, біятлон, кулявая стральба, веславанне і многае іншае. Для самых здатных – брэйк-данс і рыцарскія турніры. Знайсці сабе занятак па душы маглі і тыя, чыя сіла не ў мускулах. У гэтым годзе навінкай фестывалю для дзятвы стаў інтэлектуальны КВІЗ.

Дзятлаўчане разам з іншымі маладымі ўдзельнікамі квэсту прайшлі па станцыях, напрыканцы самыя трывалыя і паспяховыя юныя спартсмены атрымалі прызы. Уражанні ад паездкі засталіся толькі пазітыўныя. Па словах трэнераў, многія з дзятлаўскіх дзяцей наведваюць “Вытокі” ўжо 2-і год запар.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі свята

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga